У дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры

08 кастрычніка 2019

top.jpg

8 кастрычніка 2019 года, у дзень памяці прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, усяе Расіі цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Пакроўскім акадэмічным храме Троіца-Сергіевай лаўры.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіпастыры, якія прыбылі на свята ў манастыр прападобнага Сергія, а таксама госці, выкладчыкі і студэнты Маскоўскай духоўнай акадэміі ў свяшчэнным сане.

На патроенай екценні багамольцы ўзнеслі малітвы аб міры на зямлі Украінскай, аб адзінстве Святой Праваслаўнай Царквы і захаванні яе ад падзелаў і расколаў.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іераманах Апалінарый (Панін).

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Павел, архіерэі, духавенства і набожныя міране здзейснілі слаўленне святому Сергію Раданежскаму.

Пасля богаслужэння Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі звярнуўся да ўсіх са словам віншавання і настаўлення, у якім пажадаў, каб благадаць Святога Духа, малітвамі прападобнага Сергія, багата вылілася на ўсіх, хто ўшанаваў сёння памяць святога Ігумена зямлі Рускай.

Мітрапаліт Павел сардэчна павіншаваў імяніннікаў з днём ангела, пажадаўшы ім шматлікіх і добрых гадоў.

Літургію ў Успенскім саборы Троіца-Сергіевай лаўры ў гэты дзень здзейсніў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. У ліку архіпастыраў, якія саслужылі Яго Свяцейшасці, знаходзіўся епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, архіерэйская хіратонія якога была здзейснена 6 кастрычніка. Архіерэйскае богаслужэнне, па традыцыі, было здзейснена і ў іншых храмах лаўры. Па завяршэнні Літургіі Свяцейшы Уладыка здзейсніў на Саборнай плошчы малебен перад шануемай іконай прападобнага Сергія Раданежскага. Яго Свяцейшасці саслужыў сабор іерархаў, якія здзяйснялі Літургію ў дзень памяці прападобнага Сергія ў храмах абіцелі.

Патрыярхія.rumpda.ru / Church.by

Фотарэпартаж