У дзень памяці прападобных Кірыла і Марыі Раданежскіх Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Сергіеўскім прыходзе горада Мінска

11 кастрычніка 2019

top.jpg

11 кастрычніка 2019 года, у пятніцу сядміцы 17-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых прападобных схіманаха Кірыла і схіманахіні Марыі, бацькоў прападобнага Сергія Раданежскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Кірыла і Марыі Раданежскіх Сергіеўскага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель храма іерэй Дзімітрый Шульга і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Аляксандра Скалабана.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык храма іераманах Закхей (Вежнавец).

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне прападобным Кірылу і Марыі.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў вернікам іконкі Божай Маці «Жыровіцкая», а дзецям і імяніннікам — прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж