У дзень памяці прарока Іліі і прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска
02 жніўня 20192 жніўня 2019 года, у дзень памяці прарока Іліі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужыў епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Будзько, запрошаныя госці ў свяшчэнным сане і клірыкі парафіі.
За богаслужэннем маліліся: першы прарэктар установы адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Міжнародны універсітэт «МІПСА» Плашчынскі Аляксандр Аляксеевіч, кіраўнік кампаніі «Шате-М Плюс» Шавель Канстанцін Георгіевіч і іншыя высокія госці.
Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Гірш.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Дзімітрый Шылянок.
Па заамвоннай малітве архіерэі і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святому прароку Іліі і прападобнамучаніку Афанасію.
Малітва прападобнамучаніку Афанасію Брэсцкаму >>
Пасля адпуста Літургіі з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Будзько.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў багамольцам абразкі святога прарока Іліі і прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.