У дзень памяці роўнаапостальнага князя Уладзіміра Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

28 ліпеня 2020

top.jpg

28 ліпеня 2020 года, у дзень памяці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі кафедральнага сабора.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святому князю Уладзіміру.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж