У дзень памяці роўнаапостальнай Марыі Магдаліны мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска
04 жніўня 20194 жніўня 2019 года, у Нядзелю 7-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Марыі-Магдалінінскім храме горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужыў епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Марыі-Магдалінінскага храма протаіерэй Іаан Харашэвіч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; госці ў свяшчэнным сане і клірыкі прыхода.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Святланы Жыгала.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Уладзімір Вірынскі.
Пасля заамвоннай малітвы адбыўся хрэсны ход з часціцай святых мошчаў роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў гонар прастольнага свята прыхода, а затым быў здзейснены чын слаўлення святой.
Малітва роўнаапостольнай Марыі Магдаліне >>
Па сканчэнні Бажэственная літургіі з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Марыі-Магдалінінскага храма протаіерэй Іаан Харашэвіч.
Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Іаану за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Імянінніцам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.
Усім, хто наведаў святочнае богаслужэнне ўладыка Экзарх уручыў абразкі святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны.
Пасля заканчэння Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне «Дома духоўнай асветы» пры Марыі-Магдалінскай парафіі, на базе якой будуць дзейнічаць духоўна-асветніцкі цэнтр і нядзельная школа.
На асвячэнні прысутнічалі: загадчыца сектара па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Ала Феафанаўна Мартынава, дабрачынцы парафіі і іншыя ганаровыя госці.