У дзень памяці свяшчэннамучаніка Парфірыя Рубановіча Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя
28 кастрычніка 202028 кастрычніка 2020 года, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Парфірыя Рубановіча, прасвітара Заслаўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя.
Сабор у Заслаўі быў пабудаваны ў 1570-х гадах. Іерэй Парфірый Рубановіч, будучы свяшчэннамучанік, з'яўляўся настаяцелем гэтага храма з 1914 года аж да закрыцця царквы багаборчымі ўладамі ў 1935 годзе. У 1990 годзе, 30 гадоў таму, храм быў зноў адкрыты для богаслужэнняў, тут была заснавана абшчына і зацеплілася прыходскае жыццё.
За Літургіяй Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель сабора, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў і клірык сабора іерэй Вячаслаў Шафарэнка.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ганны Міхлюк.
На Літургіі прысутнічалі намесніца старшыні Менскага раённага выканаўчага камітэта Ірына Ціханко і старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Карташова.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад шкоднай пошасці і дараванне міру беларускаму народу.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Мікалай Мазгоў.
Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне свяшчэннамучаніку Парфірыю Рубановічу.
Зважаючы на працу ў славу Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 30-годдзем адраджэння парафіі мітрапаліт Веніямін узнагародзіў протаіерэя Мікалая Мазгова ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені.
У працяг дня ўладыка Экзарх узначаліў адкрыццё выставы, прысвечанай старажытнаму храму Праабражэння Гасподняга. Экспазіцыя размешчана ў Заслаўскай дзіцячай школе мастацтваў.