У дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца, мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Літургіяй у Гродзенскім манастыры Нараджэння Багародзіцы

19 снежня 2017

top.jpg

19 снежня 2017 года, у дзень памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у саборным храме жаночага стаўрапігіяльнага манастыра Нараджэння Багародзіцы горада Гродна.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі абіцелі.

За Літургіяй малілася ігумення Гаўрыіла (Глухава) з сёстрамі.

Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены малебен з акафістам перад цудадзейным абразом з часціцай мошчаў свяціцеля Мікалая.

Ігумення Гаўрыіла паднесла Яго Высокапраасвяшчэнству пано з выявай свяціцеля Мікалая Цудатворца, дастаўленае з горада Бары (Італія) і асвячонае на мошчах угодніка Божага.

Усе насельніцы абіцелі, прыхаджане, выхаванцы манастырскай нядзельнай школы павіншавалі архіпастыра са святам і мінуўшым днём Ангела.

Ганароваму Патрыяршаму Экзарху было абвешчана мнагалецце.

Church.by

 

Фотарэпартаж