У дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Нікольскім прыходзе пасёлка Прывольны

19 снежня 2017

top.jpg

19 снежня 2017 года, у дзень памяці свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Нікольскім прыходзе пасёлка Прывольны Мінскага раёна.

Архіпастыру саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; благачынны храмаў 1-й Мінскай раённай акругі, настаяцель прыхода храма апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; настаяцель Нікольскага храма протаіерэй Анатоль Івашчук; настаяцель храма апостала Андрэя Першазванага горада Мінска протаіерэй Пётр Дзем'янчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; запрошаныя госці ў свяшчэнным сане і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Нікольскага храма пад кіраваннем Юліі Міхалевіч.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Пётр Дзем'янчук.

Па заамвоннай малітве ўладыка Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Анатоль Івашчук. Ён падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за сумесную малітву.

Уладыка Павел сардэчна падзякаваў айцу Анатолю, павіншаваў духавенства і прыхаджан Нікольскага храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх пажадаў усім дапамогі Божай па малітвах свяціцеля Мікалая, павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і ўладыка Павел уручыў ім прасфоры і кветкі, а дзецям салодкія падарункі. На малітоўную памяць усім вернікам мітрапаліт Павел уручыў абразкі свяціцеля Мікалая. 

Church.by

 

Фотарэпартаж