У дзень памяці свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
25 снежня 201725 снежня 2017 года, у панядзелак сядміцы 30-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора архімандрыт Сергій (Брыч).
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне. Усім багамольцам на малітоўную памяць уладыка Павел раздаў брашуры з акафістам свяціцелю Спірыдону, епіскапу Трыміфунцкаму, цудатворцу.