У дзень памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у аднайменным храме горада Мінска

01 красавіка 2021

top.jpg

1 красавіка 2021 года, у дзень памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у аднайменным храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма святой праведнай Сафіі Слуцкай протаіерэй Анатоль Мазалеўскі; настаяцель прыхода храма ў гонар свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага протаіерэй Віктар Рэзановіч; клірыкі храма святой праведнай Сафіі Слуцкай і запрошанае духавенства.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Ганны Лыскавец.

За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Па заканчэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход, пасля якога Патрыяршы Экзарх прачытаў малітву святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.

Далей мітрапаліт Веніямін звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж