У дзень памяці роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі мітрапаліт Павел здзейсніў літургію ў мінскім храме, пабудаваным у яе гонар
24 ліпеня 201724 ліпеня 2017 года, у дзень памяці святой роўнаапостальнай вялікай княгіні Вольгі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік і настаяцель храма протаіерэй Мікалай Багдановіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Аляксандры Літвін.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Мікалай Багдановіч.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі настаяцель храма протаіерэй Мікалай Багдановіч павіншаваў уладыку Паўла са святам і паднёс яму ў дар Казанскую ікону Божай Маці.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, а імяніннікам абвясцілі мнагалецце і ўручылі прасфоры і кветкі.