У дзень памяці святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным храме
04 студзеня 20214 студзеня 2021 года, у дзень памяці святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі ў Мінску.
Мітрапаліту Веніяміну саслужылі старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела БПЦ, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага ў Мінску протаіерэй Аляксандр Шарытон і настацель прыхода велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі іерэй Віталь Малішэўскі.
За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі.
Пасля заканчэння богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў клір і паству з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам пропаведзі.
Яго Высокапраасвяшчэнства павіншаваў прычаснікаў і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Ад імя прыхода храма ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Аковазбавіцелькі, яго настаяцель іерэй Віталь Малішэўскі ўручыў мітрапаліту Веніяміну памятны падарунак — карціну з выявай храма Хрыста Збавіцеля.