У дзень памяці святых Віленскіх мучанікаў мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

27 красавіка 2018

top.jpg

27 красавіка 2018 года, у пятніцу 3-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска, левы прыдзел якога асвячоны ў гонар святых Віленскіх мучанікаў.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма роўнаапостальнай княгіні Вольгі протаіерэй Мікалай Багдановіч; настаяцель Успенскага храма іерэй Адрыян Латушка і клірыкі Петра-Паўлаўскага храма.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Бандаровіча.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Аляксандр Якуцік.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх вернікаў з прастольным святам і звярнуўся са словам павучання. Затым мітрапаліт Павел павіншаваў імяніннікаў з днём тэзаімянінаў і ўручыў ім прасфоры і кветкі, а прычаснікаў павіншаваў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн. На памяць аб сумеснай малітве мітрапаліт Павел уручыў вернікам абразкі Божай Маці Вастрабрамскай.

Church.by

Фотарэпартаж