У дзень памяці вялікамучаніцы Кацярыны Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска
07 снежня 20177 снежня 2017 года, у чацвер сядміцы 27-й пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і дзень памяці вялікамучаніцы Кацярыны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі гарадскіх храмаў, духавенства Петра-Паўлаўскага храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Бандаровіча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Юрый Залоска.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і святой вялікамучаніцы Кацярыне.
Па заканчэнні богаслужэння настаяцель храма протаіерэй Георгій Латушка звярнуўся да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам і падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за служэнне ў царкве. Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Георгію, павіншаваў духавенства і прыхаджан Петра-Паўлаўскага сабора з прастольным святам Кацярынінскага прыдзела і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў імянінніц з днём Ангела і ўручыў ім прасфоры і кветкі. Усе прысутныя ў храме праспявалі імянінніцам многія леты.
Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі святой вялікамучаніцы Кацярыны.