У дзень памяці велікамучаніцы Варвары Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
17 снежня 201917 снежня 2019 года, у дзень памяці святой велікамучаніцы Варвары і святой мучаніцы Юліяніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. Патрыяршаму Экзарху саслужыў архіепіскап Міхаіл (Данскоў), які знаходзіцца на спачынку.
Архіпастырам саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў іерэй Антоній Гураў.
Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля заамвоннай малітвы архіпастыры і саслужачыя ім святары здзейснілі чын слаўлення перад каўчэгам з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Варвары.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан сабора з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў імянінніц з днём ангела і ўручыў ім прасфоры і кветкі. Імянінніцам і ўсім ушанаваўшым свята было абвешчана мнагалецце.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.