У дзень свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Павел здзейсніў литургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
21 ліпеня 201721 ліпеня 2016 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава протаіерэй Ігар Латушка.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да малітвеннікаў са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.