У дзень святкавання Хрышчэння Русі на рацэ Нёман была здзейснена Хрышчальная Бажэственная літургія [+відэа]

28 ліпеня 2021

top.jpg

28 ліпеня 2021 года ў дзень святкавання Хрышчэння Русі і памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра на рацэ Нёман каля Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра была здзейснена ўрачыстая Хрышчальная Бажэственная літургія.

Узначаліў богаслужэнне благачынны Навагрудскай акругі протаіерэй Анатоль Герасімук. Яму саслужылі благачынны Карэліцкай акругі протаіерэй Мікалай Орса і благачынны Дзятлаўскай акругі іерэй Іаан Кісель.

Богаслужэбныя спевы выканаў братэрскі хор з удзелам ігумена Яўсевія, намесніка Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, пад кіраваннем іерэя Яўгена Барташэвіча.

Сёлета на рацэ Нёман прынялі Таінства Хрышчэння 4 чалавекі.

У канцы богаслужэння кожнаму было ўручана пасведчанне аб хрышчэнні. Па заканчэнні службы ўсе былі запрошаны на манастырскую трапезу.

Традыцыя здзяйснення Хрышчальнай Літургіі на рацэ Нёман зарадзілася ў 2018 годзе па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Навагрудская епархія/Church.by

Фотарэпартаж