У дзень святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прарока Іаана Прадцечы аграгарадка Шаршуны

14 жніўня 2022

top.jpg

14 жніўня 2022 года, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання Вынясення Пачэсных Дрэў Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Святкавання Усяміласціваму Спасіцелю і Прасвятой Багародзіцы, а таксама дня памяці сямі мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламаніі і настаўніка іх Елеазара, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана ў аграгарадку Шаршуны Мінскага раёна

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны цэркваў 2-га Мінскага раённага благачыння, настаяцель Праабражэнскага кафедральнага сабора горада Заслаўя протаіерэй Мікалай Мазгоў; настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балахонаў, сакратар Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Андрэй (Васілюк).

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Букштуновіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Яўгена Пракоф'ева.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Аляксандр Балахонаў.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі было здзейснена пакланенне Пачэснаму і Жыватворнаму Крыжу Гасподняму. Затым адбылося асвячэнне мёду. Далей мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж