У дзень прастольнай урачыстасці мітрапаліт Веніямін здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобнага Сергія Раданежскага горада Мінска

18 ліпеня 2021

top.jpg

18 ліпеня 2021 года, у дзень знойдзення пачэсных мошчаў прападобнага Сергія, ігумена Раданежскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобнага Сергія Раданежскага горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма іерэй Дзімітрый Шульга; клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі храма.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Марыі Чумак.

На малым уваходзе мітрапаліт Веніямін, зважаючы на старанную працу ў славу Маці-Царквы, узнагародзіў правам нашэння паліцы іерэя Дзімітрыя Шульгу.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў Дзімітрый Шульга.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі хрэсны ход і слаўленне прападобнаму Сергію Раданежскаму.

Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прыхаджан і духавенства храма са словам павучання.

На заканчэнне архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Сhurch.by 

Фотарэпартаж