У дзень Радаўніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію і паніхіду ў Лазараўскім храме на Паўночных могілках горада Мінска
11 мая 202111 траўня 2021 года, у аўторак 2-га тыдня пасля Пасхі, у дзень Радаўніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага, размешчаным на Паўночным могілках горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі духаўнік Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі Свята-Лізавецінскага манастыра.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).
На малым уваходзе мітрапаліт Веніямін, зважаючы на руплівую працу ў славу Маці-Царквы, узнагародзіў правам нашэння паліцы протаіерэя Сергія Храпіцкага, іерэя Андрэя Малахоўскага, іерэя Аляксандра Пашкоўскага, правам нашэння камілаўкі — іерэя Сергія Нежбарта і іерэя Арцемія Танаяна, правам нашэння падвойнага арара — дыякана Барыса Бахвалава.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў здзяйсненне паніхіды.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім благаславенне.
Прамая трансляцыя памінальнага набажэнства вялася на YouTube-канале тэлеканала СТВ.