У дзень Радаўніцы Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў Лядзенскім мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы
25 красавіка 202325 красавіка 2023 года, у аўторак 2-га тыдня Пасхі, дзень Радаўніцы, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін наведаў Лядзенскі мужчынскі манастыр у гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы.
У Благавешчанскім храме абіцелі архіпастыр узначаліў Бажэственную літургію. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч), брація і госці манастыра ў свяшчэнным сане.
У храме маліліся члены Апякунскай рады абіцелі, манаская брація, шматлікія паломнікі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Георгія Раслякоў. Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраваннем іераманаха Нікана (Шчакатовіча).
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў іераманах Закхей (Вежнавец).
Па заканчэнні літургіі Патрыяршы Экзарх здзейсніў паніхіду.
Пасля набажэнства Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення. Архіерэй павіншаваў усіх са святам Уваскрасення Хрыстова і даў благаславенне.
Затым Патрыяршы Экзарх падзяліў з манахамі і гасцямі абіцелі трапезу, у завяршэнне якой пагутарыў з насельнікамі манастыра.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,