У дзень нараджэння спачылага мітрапаліта Філарэта адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага кабінета незабыўнага архіпастыра
19 сакавіка 202121 сакавіка 2021 года, у дзень нараджэння мітрапаліта Філарэта, першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбудзецца адкрыццё мемарыяльнага кабінета незабыўнага архіпастыра. Экспазіцыя размесціцца на базе царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У мемарыяльным кабінеце будуць прадстаўлены асабістыя рэчы і ўзнагароды, якія музею перадаў сам мітрапаліт Філарэт, кнігі водгукаў з запісамі, пакінутымі яму ганаровым гасцямі, рукапісныя дакументы, аблачэнні, іконы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з калекцыі архіпастыра. Таксама наведвальнікі мемарыяльнага кабінета змогуць убачыць адзін з любімых абразоў уладыкі, перад якім ён часта маліўся — абраз святога Філарэта Міласцівага з дамавога храма ў гонар Сабора Беларускіх святых пры Мінскім епархіяльным упраўленні.
Удзел у адкрыцці мемарыяльнага кабінета прыме мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Урачыстая цырымонія пачнецца са здзяйснення памінальнай ліціі ў храме свяціцеля Кірыла Тураўскага пры Мінскай духоўнай акадэміі і працягнецца ў музейным корпусе па адрасе вул. Зыбіцкая, 27.
Пачатак: у 13: 00.
Царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы створаны ў 2013 годзе па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на аснове сабранай ім калекцыі царкоўных старажытнасцяў. Музейны збор, прадстаўлены ў трох залах, распавядае аб гісторыі Праваслаўнай Царквы на землях Беларусі. Пры адкрыцці музея была створана і экспазіцыя, прысвечаная мітрапаліту Філарэту. Яе рэканструкцыя была пачата ў 2020 годзе па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Экспазіцыя папоўнілася сталом і крэслам, за якімі працаваў уладыка, а таксама мэбляй з яго працоўнага кабінета.