У дзень нараджэння спачылага мітрапаліта Філарэта ў Свята-Лізавецінскім манастыры горада Мінска адкрыецца экспазіцыя «Урачыстасць прысутнасці»
20 сакавіка 202121 сакавіка 2021 года ў галерэі Мікольскага храма Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска адкрыецца экспазіцыя «Урачыстасць прысутнасці». Выстава прымеркавана да дня нараджэння памерлага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Яна прысвечана служэнню ўладыкі і ў цэлым гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў перыяд з 70-х гадоў ХХ стагоддзя да нашых дзён.
Па экспазіцыі будуць праводзіцца экскурсіі: 21 сакавіка ў 13:30, у наступныя нядзельныя дні — у 13:00.