У дзень нараджэння Свяцейшага Патрыярха Кірыла Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі саслужыў Прадстаяцелю Рускай Царквы за Літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля
20 лістапада 201920 лістапада 2019 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборным Храме Хрыста Спасіцеля ў Маскве. У гэты дзень Яго Свяцейшасці споўнілася 73 гады.
Сёлета таксама адзначаецца 50-годдзе пастрыжэння ў манаства і служэння ў свяшчэнным сане Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы. 3 красавіка 1969 года мітрапалітам Ленінградскім і Наўгародскім Нікадзімам (Ротавым) навучэнец Ленінградскай духоўнай акадэміі Уладзімір Гундзяеў быў пастрыжаны ў манаства з нарачэннем імя Кірыл. 7 красавіка ім жа рукапаложаны ў іерадыякана, 1 чэрвеня таго ж года — у іераманаха.
Яго Свяцейшасці саслужылі пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі Рускай Праваслаўнай Царквы ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; епіскап Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; сабор архіерэяў Маскоўскага Патрыярхату.
У богаслужэнні ўдзельнічалі архіерэі і духавенства Памесных Праваслаўных Цэркваў: мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; епіскап Бачскі Ірыней (Сербская Праваслаўная Царква); епіскап Маравіцкі Антоній, прадстаўнік Патрыярха Сербскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; архімандрыт Феакціст (Дзімітраў), прадстаўнік Патрыярха Балгарскага пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі; архімандрыт Серафім (Шамятоўскі), прадстаўнік Праваслаўнай Царквы Чэшскіх земляў і Славакіі; протаіерэй Данііл Андрэюк, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы; протаіерэй Кахабер Гогацішвілі (Грузінская Праваслаўная Царква), клірык храма велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў Малых Грузінах горада Масквы.
Таксама Свяцейшаму Уладыку саслужылі: протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Спасіцеля; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні АЗЦС МП; архімандрыт Філарэт (Булекаў), намеснік старшыні АЗЦС МП; протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта; протаіерэй Максім Казлоў, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы; архімандрыт Аляксандр (Ялісаў), начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме; протаіерэй Аляксандр Агейкін, настаяцель Богаяўленскага кафедральнага сабора горада Масквы; протаіерэй Міхаіл Ягораў, сакратар Маскоўскага абласнога епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамоганосца горада Віднае Маскоўскай вобласці; намеснікі стаўрапігіяльных манастыроў і сталічнае духавенства.
У храме прысутнічалі: паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральным федэральнай акрузе І. А.Шчогалеў; губернатар Санкт-Пецярбурга А. Д. Бяглоў; губернатар Краснаярскага краю А. В. Ус; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па міжнародных справах Л. Э. Слуцкі; упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Т. М. Маскалькова; Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дз. Ф. Мезенцев; старшыня апякунскага савета Фонду Андрэя Першазванага В. І. Якунін; прэзідэнт Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў В. А. Аляксееў.
За Літургіяй маліліся старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ, часова выконваючы абавязкі кіраўніка прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі У. Р. Лягойда, духавенства, манахі і міране, якія прыйшлі ў Храм Хрыста Спасіцеля памаліцца са Свяцейшым Патрыярхам Кірылам у дзень нараджэння Яго Свяцейшасці.
Богаслужэбныя спевы выканалі Патрыяршы хор Храма Хрыста Спасіцеля (рэгент І. Б. Талкачоў) і хор Стрэчанскага стаўрапігіяльнага манастыра (рэгент Н. С. Жыла).
На тэлеканалах «Саюз» і «Спас» ішла прамая трансляцыя Патрыяршага богаслужэння.
На малым уваходзе ўказам Свяцейшага Патрыярха Кірыла на падставе рашэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 29 кастрычніка 2019 года (журнал № 132) епіскап Васкрасенскі Дыянісій, у сувязі з прызначэннем кіраўніком спраў Маскоўскай Патрыярхіі, быў узведзены ў сан мітрапаліта.
Таксама на малым ўваходзе ўказам Свяцейшага Патрыярха Кірыла на падставе рашэння Вучонага савета Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі ад 30 жніўня 2019 года аб наданні звання ганаровага доктара honoris causa СПбДА іерарх Сербскай Праваслаўнай Царквы епіскап Бачскі Ірыней быў удастоены права нашэння доктарскага крыжа.
На патроенай екценні былі абвешчаны прашэння аб адзінстве Праваслаўнай Царквы і захаванні Царквы ад падзелаў і расколаў.
Таксама былі ўзнесены асаблівыя прашэнні аб Свяцейшым Патрыярху Кірыле, які прымаў у гэты дзень віншаванні:
«Яшчэ молімся табе, Госпаду Богу нашаму, каб былі пачутыя голас малення нашага і малітвы, і, каб быў памілаваны раб Твой, цяпер шануемы Свяцейшы Патрыярх Кірыл, благадаццю і шчодрасцямі Тваімі. Напоўні ўсе прашэнні яго, і даруй яму ўся грахі вольная і міжвольная: кабы былі спрыяльныя маленні і дары яго перад прастолам валадарства Твайго, і ахавай яго ад ворагаў бачных і нябачных, ад усякай спакусы, бяды і смутку, і ад хвароб збаў, і падай здароўе з доўгажыхарствам: скажам усе, Госпадзе, пачуй і памілуй.
Паглядзі, Уладыка Чалавекалюбча, міласэрным Тваім вокам на раба Твайго Свяцейшага Патрыярха Кірыла: і пачуй маленні, якія мы з вераю прыносім, бо Ты Сам сказаў: усё, што молячыся просіце, верце, атрымаеце, і будзе вам, і яшчэ: прасіце і дадзена будзе вам: дзеля гэтага і мы, хаця і недастойныя, спадзеючыся на міласць Тваю, просім: дай добрасць тваю, цяпер шануемаму рабу Твайму Свяцейшаму Патрыярху Кірылу: і выканай добрыя жаданні ягоныя, мірна ж і ціха ў здароўі, і доўгажыхарстве ўсе дні яго захоўвай: скажам усе, хутка пачуй і літасціва памілуй.
Благоприятно, яко кадило благовонное и яко тучная всесожжения, да будет, Всеблагий Владыко, благодарение сие наше пред величеством славы Твоея о Твоих благодеяниих, яже излиял еси изобильно на рабе Твоем, Святейшем Патриархе Кирилле в мимошедшее пятидесятилетие его служения и монашескаго делания, и припадаем и славословие Тебе, яко Богу приносим и умиленно вопием: избави ныне и в грядущия лета чествуемаго раба Твоего и Церковь Русскую, им ведомую, от всех сопротивлений видимых и невидимых врагов. Верным же чадом Ея безгрешное со здравием долгоденствие и во всех добродетелех преспеяние даруй, молим Ти ся, Всещедрый Царю, милостивно услыши и скоро помилуй».
Митрополит Крутицкий и Коломенский Ювеналий прочитал благодарственную молитву: «Господи Иисусе Христе, Боже наш, Боже всякаго милосердия и щедрот, Его же милость безмерна и человеколюбия неизследимая пучина! Ко Твоему Величеству припадающе, со страхом и трепетом, яко раби недостойнии, благодарение Твоему благоутробию о Твоих благодеяниих на рабе Твоем Святейшем Патриархе Кирилле в мимошедшее пятидесятилетие его служения и монашеского делания бывших, ныне смиренно приносяще, яко Господа, Владыку и Благодетеля, славим, хвалим, поем и величаем, и припадающе, паки благодарим, Твое безмерное и неизреченное милосердие смиренно моляще. Да якоже ныне моления рабов Твоих прияти и милостивно исполнити сподобил еси, и во предняя в Твоей и искренняго любви и во всех добродетелех преспевающих, Твоя благодеяния вернаго раба Твоего, ныне чествуемаго Святейшаго Патриарха Кирилла сподоби получити, Церковь Русскую им ведомую, от всякаго злаго обстояния избавляя, мир и безмятежие тем даруя, Тебе со Безначальным Твоим Отцем, и Пресвятым, и Благим, и Единосущным Твоим Духом во единем существе славимому Богу, всегда благодарение приносити и преблагая глаголати и воспети сподобиши: слава Тебе, Богу, благодателю нашему, во веки веков».
Затым Прадстаяцель Рускай Царквы звярнуўся да прысутных у храме з Першасвяціцельскім словам.
Пасля заканчэння богаслужэння ў Храме Хрыста Спасіцеля адбыўся прыём у гонар дня нараджэння Яго Свяцейшасці.