У дзень Светлага Хрыстова Уваскрасення епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў бальніцы і раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр
04 мая 20212 мая 2021 года, у дзень Светлага Хрыстова Уваскрасення, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзве бальніцы і раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр.
У Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы архіпастыр у саслужэнні благачыннага цэркваў Лідскай акругі протаіерэя Расціслава Салаўёва і святароў Лідскага благачыння здзейсніў пасхальны малебен. Малебны спеў, на якім прысутнічалі медыцынскія работнікі і пацыенты бальніцы, адбыўся ў капліцы ў гонар свяціцеля Лукі Крымскага. Па заканчэнні набажэнства правячы архіерэй павіншаваў усіх прысутных са Светлым Хрыстовым Уваскрасеннем і пад спевы пасхальнага трапара ўручыў велікодныя яйкі.
Затым уладыка ў суправаджэнні благачыннага цэркваў Лідскай акругі протаіерэя Расціслава Салаўёва і клірыкаў храма Усіх святых горада Ліды наведаў Абласную псыханеўралагічную бальніцу «Астроўля». Падчас архіпастырскага візіту Яго Праасвяшчэнства ўзначаліў пасхальны малебен, на якім прысутнічалі пацыенты і работнікі ўстановы. Па заканчэнні богаслужэння епіскап Парфірый павіншаваў усіх з вялікім святам, распавёў аб значнасці Уваскрасення Хрыстова ў жыцці кожнага хрысціяніна і са словамі радаснага вітання «Хрыстос Уваскрэс!» уручыў велікодныя яйкі.
Падапечных Лідскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра архіерэй наведаў з благачынным цэркваў Лідскай акругі протаіерэем Расціславам Салаўёвым. Госці пагутарылі з рабятамі, распавялі ім пра сэнс свята, уручылі велікодныя яйкі і падарункі, сабраныя ў рамках дабрачыннай акцыі «Велікодны кошык».