У Дзень Святой Троіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

16 чэрвеня 2019

top.jpg

16 чэрвеня 2019 года, у нядзелю 8-ю пасля Пасхі, Дзень Святой Троіцы, Пяцідзясятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і вялікую вячэрню з чытаннем каленасхільных малітваў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

За Бажэственнай літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў хіратонію ў прасвітара студэнта першага курса аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Аляксія Заліцаева.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам Сашэсця Святога Духа на апосталаў, Пяцідзясятніцы і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.

Уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж