У вёсцы Бацэвічы асвечаны храм

20 жніўня 2017

top.jpg

20 жніўня 2017 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў вялікае асвячэнне храма ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Бацэвічы Клічаўскага раёна, пасля чаго ўзначаліў у храме першую Бажэственную літургію.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Іверскага храма Бабруйска протаіерэй Сергій Каравінскі, настаяцель Мікола-Сафійскага храма Бабруйска протаіерэй Дзімітрый Баркар, настаяцель Касма-Дамянаўскага храма вёскі Любонічы і Петра-Паўлаўскага храма вёскі Бацэвічы іерэй Максім Кірэеў, дыяканы Нікольскага кафедральнага сабора горада Бабруйска Віталь Юшчук і Павел Жураўскі.

Падчас Бажэственнай літургіі епіскап Серафім ўзнагародзіў іерэя Максіма Кірэева правам нашэння камілаўкі.

Спевы Бажэственнай літургіі выканаў ансамбль харавога спеву «Ваганты» (Мінск).

Па заканчэнні Бажэсьвеннай літургіі і хрэснага ходу ўладыка Серафім звярнуўся да багамольцаў са словам архіпастырскага настаўлення, у якім павіншаваў вяскоўцаў з набыццём новага дома малітвы, а ўсіх людзей, якія маліліся — з нядзельным днём.

Епіскапу Серафіму была ўручана ганаровая грамата Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта «за важкі ўклад у развіццё культурна-асветніцкай і адукацыйнай дзейнасці, працу па духоўнаму адраджэнню рэгіёна».

Ганаровымі граматамі Бабруйскай епархіі былі ўзнагароджаны старшыня Клічаўскага раённага выканаўчага камітэта Францішак Вітольдавіч Вашчыла і ўсе, хто дбаў пра ўзвядзенне і аздабленне новага храма.

Бабруйская епархія / Church.by