У Дзімітрыеўскую памінальную суботу Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Лядзенскім манастыры
07 лістапада 20207 лістапада 2020 года, у Дзімітрыеўскую памінальную суботу, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
Уладыку Экзарху саслужылі: ігумен манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане.
За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб збаўленні шкоднай пошасці і дараванні міру беларускаму народу.
Таксама падчас службы мітрапаліт Веніямін здзейсніў іерэйскую хіратонію клірыка Лізавецінскага жаночага манастыра Мінскай епархіі дыякана Алега Каваленкі.
Па завяршэнні набажэнства адбылася паніхіда па ўсіх «ад веку і да дня гэтага» памерлых праваслаўных хрысціянах.