У дыстанцыйным рэжыме адбыліся VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні
20 лістапада 2020Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда у дыстанцыйным рэжыме з выкарыстаннем платформы Google Meet адбыліся VII Тураўскія епархіяльныя адукацыйныя чытанні на тэму: «Фарміраванне гістарычнай памяці моладзі і захаванне культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа (да 550-годдзю яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзя Жыровіцкага манастыра)».
Пленарнае пасяджэнне праходзіла ва ўстанове адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна» і транслявалася ў анлайн-рэжыме.
Са складам удзельнікаў і тэматыкай дакладаў, якія прагучалі на пленарным і секцыйных пасяджэннях, можна азнаёміцца на сайце Тураўскай епархіі.
Усяго ў працы чытанняў прыняло ўдзел каля 200 дакладчыкаў, якія прадстаўляюць вышэйшыя навучальныя ўстановы, а таксама ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь.
Па выніках усіх папярэдніх Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў выдадзены зборнікі навуковых матэрыялаў у адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час ідзе падрыхтоўка да выдання зборніка навуковых дакладаў VII Тураўскіх епархіяльных адукацыйных чытанняў.