У старажытнай Каложскай царкве памаліліся за Беларусь на беларускай мове

23 сакавіка 2019

top.jpg

23 сакавіка 2019 года ў Свята-Барыса-Глебскім (Каложскім) храме Гародні адбылася знакавая падзея: па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія тут быў здзейснены беларускамоўны малебен.

Вернікі ўзнеслі малітвы аб Белай Русі і яе жыхарах, аб міры і згодзе на нашай зямлі.

Нагадаем, што Каложская царква — адзін з сімвалаў Гродна. Храм быў узведзены ў XII стагоддзі. Цяпер у царкве ідзе рэстаўрацыя, накіраваная на максімальнае захаванне архітэктурнай жамчужыны. 14 студзеня гэтага года архіепіскап Арцемій асвяціў прастол абноўленага храма.

Church.by