У Лізавецінскім манастыры адкрываюцца курсы па догляду за цяжкахворымі
01 лістапада 2017Па ініцыятыве патранажнай службы ў Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска будуць праводзіцца курсы па догляду за цяжкахворымі. Гэтыя заняткі арганізаваны для тых, хто вырашыў прысвяціць сябе міласэрнаму служэнню, а таксама для тых, каму трэба клапаціцца пра хворых сваякоў.
Добраахвотнікі службы і людзі, якія жадаюць стаць патранажными сёстрамі і братамі пры манастыры, навучаюцца бясплатна. Патранажныя сёстры ажыццяўляюць патранажны догляд на хаце і даглядаюць за хворымі ў лячэбных установах горада.
Курсы пачнуць працу ў лістападзе па меры камплектавання групы. Курс навучання доўжыцца 2-3 месяцы, заняткі будуць праводзіцца двойчы на тыдзень.
На курсах можна атрымаць веды і навыкі, неабходныя для правільнай арганізацыі догляду. Гэта базавыя веды па:
- анатоміі;
- фізіялогіі;
- асновах агульнага догляду (агульная гігіена, правілы кармлення, прафілактыка пролежняў, змена памперсащ і многае іншае);
- тэхнікам перамяшчэння ляжачых і цяжкахворых;
- асаблівасцям догляду ў сувязі з характарам захворвання;
- аздараўленчых методыках гімнастык;
- рэабілітацыі пасля розных траўмаў, інсульту.
Методыкі тлумачаць медыцынскія спецыялісты, а затым праводзяцца практычныя заняткі.
Навучыцца асновам догляду за хворымі людзьмі могуць і сваякі цяжкахворых. Кароткі курс праходзіць у выглядзе 4-х заняткаў па 4 гадзіны і праводзіцца на платнай аснове.
Даведацца падрабязную інфармацыю і запісацца на курсы можна па тэлефонах: +375 (29) 613 08 15 (Velcom), +375 (29) 578 58 60 (МТС) (сястра Наталля).
Глядзіце і чытайце таксама: Сястра міласэрнасці: Я ўжо не магу не дапамагаць людзям >>>