У фармаце анлайн-канферэнцыі прайшлі Калядныя чытанні Навагрудскай епархіі
20 лістапада 202017 лістапада ў аграгарадку Жыровічы Слонімскага раёна прайшлі епархіяльныя Калядныя чытанні на тэму: «Гістарычная памяць народа: 550-годдзе яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці, 500-годдзе Жыровіцкага манастыра».
У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай чытанні былі праведзены ў фармаце анлайн-канферэнцыі.
Звяртаючыся з прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый адзначыў значэнне святой абіцелі ў духоўным жыцці нашага народа, падкрэсліўшы, як важна кожнаму памятаць пра вечнае і імкнуцца сваю душу ачысціць ад грахоў.
— Сама Прачыстая Багародзіца з'явілася 500 гадоў таму людзям на гэтай Жыровіцкай зямлі. У саборы захоўваецца яе цудатворны абраз, і, калі мы звяртаемся ў малітвах да Маці Божай, просім яе заступлення, Яна заўсёды прыходзіць на дапамогу, — сказаў архіпастыр.
Протадыякан Павел Бубноў, кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, выступіў з дакладам «Найстаражытны перыяд гісторыі Жыровіцкай Успенскай абіцелі (1470 — 1618 гг.)», у якім адлюстраваў найважнейшыя вехі гісторыі манастыра ў названы перыяд, прывёў апошнія навукова даказаныя факты пра існаванне абіцелі ў XV стагоддзі, захопе манастыра базыльянамі.
Аб святых Жыровіцкай зямлі, іх жыцці і духоўных подзвігах распавёў прысутным протаіерэй Генадзь Логін, кандыдат багаслоўя, член Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Выступленне протадыякана Генадзя Малеева, кандыдата багаслоўя, выкладчыка Мінскай духоўнай семінарыі, быў прысвечаны яшчэ адной памятнай даце — 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і насіла назву «Князь-пераможца. Вобраз скрозь стагоддзі».
У канферэнцыі прыняло ўдзел каля 300 чалавек з усіх благачынняў епархіі.