У галоўным храме беларускай сталіцы адбыўся канцэрт «Багародзіца Дзева, радуйся!»

10 красавіка 2019

top.jpg

7 красавіка 2019 года, у свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска ў рамках праекта «Пойте Господеві вся земля» адбыўся вялікапосны канцэрт «Багародзіца Дзева, радуйся!»

Арганізатарамі канцэрта выступілі: Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, 6-е Мінскае гарадское благачынне і галерэя «Свет праваслаўнай творчасці».

У сценах сабора прагучалі творы духоўнай паэзіі і праваслаўныя пакаянныя спевы.

У музычнай праграме прынялі ўдзел: Камерны жаночы моладзевы хор «Фрэска» пад кіраваннем Анастасіі Цітовай, Камерны ансамбль выкладчыкаў БДАМ «Voce del cuore» пад кіраваннем Святланы Герасімовіч, хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраваннем Андрэя Шляхтава, хор святой Сафіі пад кіраваннем Наталлі Вальковай, дзіцяча-юнацкі ансамбль «Ладдзя» пад кіраваннем Любові Шпакоўскай, моладзевы хор у гонар святых Касмы і Даміяна Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраваннем Яны Бровушкінай, ансамбль духоўнай музыкі «Песнаслоўцы» пад кіраваннем Ганны Лыскавец, народны вакальны ансамбль «Дзяўчаты», ансамбль народнай песні «Чапурушкі» пад кіраваннем Рамана Абадоўскага і хор Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пад кіраваннем Мікалая Кашуры.

Таксама ў канцэрце прынялі ўдзел салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Іна Русіноўская, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава і артыст тэатра і кіно Яўген Піменаў.

Church.by

Фотарэпартаж