У Гомелі адбылася сустрэча бальнічных святароў і праваслаўных урачоў
18 лістапада 201716 лістапада 2017 года ў канферэнц-зале Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля прайшла сустрэча свяшчэннікаў, якія духоўна акармляюць бальніцы, і праваслаўных урачоў. Ганаровым госцем сустрэчы стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
Такая сустрэча стала ўжо чацвёртай па ліку. У гэты раз яна была прысвечана тэме «Святы праведны Яўген Боткін, лекар-страстацерпец. Кодэкс гонару».
У слове прывітанні епіскап Сцяфан адзначыў:
— Галоўнае для веруючага праваслаўнага ўрача — быць жывым прыкладам веры і любві. А ў адносінах з людзьмі, асабліва з пацыентамі, быць уважлівым і шчырым.
Пра жыццё і подзвіг святога Яўгена Боткіна расказала Аксана Конанава, урач-тэрапеўт, супрацоўнік установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Праблему медыкаментознага аборту і яго наступстваў асвятліла Вольга Несцерава, урач акушэр-гінеколаг Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі.
Былі абмеркаваны многія складаныя пытанні ўрачэбнай практыкі медыкаў — удзельнікаў сустрэчы. У сваю чаргу, святары актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу з лекарамі. Сустрэча доўжылася больш трох гадзін, многія яе ўдзельнікі па выніках выказалі пажаданне працягнуць кантакты.