У Гомелі ўзводзіцца храм у гонар святых Пятра і Фяўронні — заступнікаў шлюбу

08 чэрвеня 2018

top.jpg

3 чэрвеня 2018 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узначаліў чын на заснаванне будуемага храма ў гонар святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні Мурамскіх у горадзе Гомелі, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай граматы ў падмурак храма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, настаяцель храма протаіерэй Вадзім Капшук і духавенства епархіі.

Па завяршэнні чыну ўладыка Сцяфан звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення і падаў архіпастырскае благаславенне вернікам, а таксама ў памяць аб гэтым дні раздаў прысутным іконкі.

Завяршыўся візіт архіерэя акафістным спевам перад абразом Прасвятой Багародзіцы «Радасць і Суцяшэнне» ў аднайменным храме храмавага комплексу.

Гомельская епархія / Church.by