У Гомельскай епархіі падвялі вынікі фотаконкурсу «Вера вачыма маладых»
27 кастрычніка 2020Вызначана пераможца епархіяльнага фотаконкурсу «Вера вачамі маладых», які праходзіў у рамках святкавання 95-годдзя з дня заснавання і 30-годдзя з дня адраджэння Гомельскай епархіі.
Асноўнымі мэтамі правядзення фотаконкурсу з'яўляліся папулярызацыя праваслаўнай культуры і духоўна-маральных каштоўнасцяў, а таксама развіццё фотамастацтва сярод моладзі.
Згодна з рашэннем конкурснай камісіі, пераможцам фотаконкурсу «Вера вачамі маладых» і ўладальніцай фотапрынтара стала Алена Шыхавец з фатаграфіяй «У чаканні цуду».