У Гомельскай епархіі праходзіць акцыя «Падары праваслаўную кнігу»
12 лютага 2017У Гомельскай епархіі праходзіць дабрачынная акцыя «Падары праваслаўную кнігу». Да яе далучаецца ўсё больш і больш прыходаў, яна знаходзіць водгук сярод вернікаў і проста неабыякавых людзей.
— Людзі разумеюць, што праваслаўная кніга з'яўляецца жывой крыніцай духоўнасці, прыносіць карысць і дапамагае зразумець сапраўдны сэнс жыцця, — распавядаюць арганізатары акцыі.
Акцыя «Падары праваслаўную кнігу» праходзіць ужо не першы год. Больш 1650 кніг было сабрана ў Гомельскай епархіі ў ходзе дабрачыннай акцыі мінулага года, у якой прынялі ўдзел гомельскія прыходы Іверскай іконы Божай Маці, Праабражэння Гасподняга, прападобнага Серафіма Сароўскага, Архістратыга Міхаіла, а таксама прыходы Гомельскага раённага, Светлагорскага і Рэчыцкага благачынняў.
Акцыя «Падары праваслаўную кнігу» пройдзе з 1 лютага па 13 сакавіка 2017 года.
Вы можаце прынесці або купіць у царкоўнай лаўцы кнігу, якую, на вашу думку, будзе цікава прачытаць іншым людзям. Кнігі, сабраныя падчас дабрачыннай акцыі, будуць перададзены ў дзіцячыя дамы, школы-інтэрнаты.
Кнігі прымаюцца ў наступных храмах Гомеля:
Храм Праабражэння Гасподняга (вул Каменшчыкава, 9)
Храм Іверскай іконы Божай Маці (вул. Быхаўская, 10)
Храм Архангела Міхаіла (пр. Рэчыцкі, 34)
Храм прападобнага Серафіма Сароўскага (вул. Азёрная, 5)
Даведкі па тэлефоне: 24-04-05, Дзяніс Аляксандравіч.
Акцыя прымеркавана да святкавання Дня праваслаўнай кнігі 14 сакавіка.