У Гомельскай епархіі праходзіць акцыя «Павіншуй бліжняга!»

20 лістапада 2020

top.jpg

Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў Гомельскай епархіі ўжо сёмы раз праходзіць акцыя «Павіншуй бліжняга!»

У рамках акцыі школьнікі, выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі і студэнты павіншуюць адзін аднаго са святам Ражджаства Хрыстова і прымуць асабістыя віншаванні ад уладыкі Сцяфана.

Каляды — свята чакання цуду. Гэта асаблівы час святла, душэўнага цяпла і любові. Акцыя заклікана прыцягнуць увагу падрастаючага пакалення да светлага свята Ражджаства Хрыстова і дапамагчы моладзі падзяліцца каляднай радасцю з навакольнымі.

Гомельская епархія / Church.by