У Гомельскай епархіі прайшла дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца»

16 лютага 2017

top.jpg

15 лютага 2017 года, у свята Стрэчання Гасподняга і Дзень праваслаўнай моладзі, Гомельская епархія правяла дабрачынную акцыю «Ад сэрца да сэрца».

Па склаўшайся традыцыі, у акцыі прымаюць удзел моладзевыя брацтвы і прыхадскія моладзевыя групы епархіі.

Юнакі і дзяўчаты аказваюць дапамогу цяжкахворым, састарэлым, усім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Сваім прыкладам яны паказваюць, што трэба дапамагаць бліжняму і тварыць дабро, нічога не патрабуючы наўзамен.

Мерапрыемствы ў рамках акцыі «Ад сэрца да сэрца» прайшлі ў Гомелі, Буда-Кашалёве, Жлобіне, Рагачове, іншых гарадах і сельскіх населеных пунктах.

Гомельская епархія / Church.by