У Гомельскай епархіі адбудзецца першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль
08 жніўня 2019У Гомельскай епархіі адбудзецца першы духоўна-асветніцкі праваслаўны фестываль, які аб'яднае культурную, духоўную, дабрачынную праграмы і праваслаўны кірмаш, прадстаўлены манастырамі і прыходамі.
Фестываль наведае 4 гарады Гомельскай вобласці: Рэчыцу, Светлагорск, Жлобін і Гомель.
Мэтай фестывалю з'яўляецца адраджэнне і захаванне духоўных каштоўнасцяў на тэрыторыі Гомельскай вобласці, далучэнне да праваслаўнай культуры, а таксама маральнае і духоўнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Плануецца ўдзел васьмі краін, правядзенне духоўных гутарак, лекцый, дэманстрацыя фільмаў і мультфільмаў, творчыя сустрэчы, выставы, канцэрты, работа дзіцячай пляцоўкі.