У Гомельскай епархіі адбылася пастырская канферэнцыя

10 лістапада 2017

top.jpg

9 лістапада 2017 года адбылася чарговая пастырская канферэнцыя духавенства Гомельскай епархіі. Сустрэча праходзіла ў Гомельскай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна.

Удзельнікам форуму была прапанавана грунтоўная лекцыя на тэму «Хрысціянства ў сучасным свеце», якую прачытала вядомая расійская рэлігіязнаўца Аксана Курапаткіна.

Аксана Уладзіміраўна распавяла аб асноўных тэндэнцыях жыцця розных хрысціянскіх канфесій, аб тым, якія праблемы і выклікі стаяць сёння перад хрысціянамі і якія існуюць на іх адказы.

Слухачы даведаліся аб новых грамадскіх рухах унутры Каталіцкай царквы, аб такой незвычайнай з'яве як пратэстанцкае манаства, пра тое, як хрысціяне ўдзельнічаюць у палітычным жыцці сваіх краін і як хрысціянства прадстаўлена ў сучаснай культуры, у прыватнасці — у кіно і музыцы.

Асаблівую цікавасць у святароў выклікаў аповед дакладчыцы аб тым, як сродкамі сучаснага мастацтва, у ліку якіх літаратурнае фэнтэзі, кіно і анімэ, можна размаўляць з падлеткамі аб Хрысце і месцы чалавека ў гэтым свеце. Па заканчэнні лекцыі клірыкі ў нефармальных гутарках абмяркоўвалі гэтую тэму.

Гомельская епархія / Church.by