У Гомельскай епархіі адбылося саборнае служэнне духавенства
06 мая 2021Традыцыйна на Светлым тыдні духавенства Гомельскай епархіі, а гэта больш за 140 святароў, а таксама шматлікія вернікі збіраюцца пад скляпеннямі сабора святых апосталаў Пятра і Паўла для саборнай малітвы.
Бажэственную літургію у сераду Светлай сядміцы, 5 мая 2021 года, здзейснілі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі Амвросій.
За Бажэственнай літургіяй архіпастырам саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынныя акруг, старшыні епархіяльных аддзелаў, настаяцелі прыходаў і духавенства епархіі.
За богаслужэннем маліліся ігумення Вера (Афонькіна) з сёстрамі Ціхвінскага жаночага манастыра, ігумення Іаана (Ярэц) з сёстрамі Свята-Успенскага жаночага манастыра ў вёсцы Казімірава, насельніцы Іаана-Кармянскага жаночага манастыра.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.
Па завяршэнні богаслужэння адбыўся традыцыйны хрэсны ход да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму, устаноўленаму ў скверы каля Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Ля помніка святары ўшанавалі памяць свяціцеля здзяйсненнем агульнай малітвы са спевам велічання святому і ўсклалі кветкі ля помніка.
На заканчэнне ўладыка павіншаваў святароў, якія ў гэты дзень адзначаюць свае тэзаімяніны і дзень нараджэння.