У Гомельскай епархіі адбыўся круглы стол «Пытанні біяэтыкі і хрысціянства»

06 мая 2021

top.jpg

5 мая 2021 года на тэрыторыі Моладзевага духоўна-асветніцкага цэнтра Гомельскай епархіі адбыўся круглы стол на тэму «Пытанні біяэтыкі і хрысціянства».

Удзел у круглым стале прынялі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, протаіерэй Вадзім Лапіцкі, іерэй Дзімітрый Мельнікаў, іерэй Павел Сядзько, прадстаўнікі моладзевага брацтва праваслаўных студэнтаў-медыкаў і маладых урачоў імя прападобнай Манефы Гомельскай, студэнты і выкладчыкі Гомельскага медыцынскага ўніверсітэта, прадстаўнікі медыцынскіх устаноў горада Гомеля.

З прывітальным словам і словамі архіпастырскага настаўлення да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Уладыка Сцяфан выказаў шчырую падзяку медыцынскім работнікам, якія працягваюць працаваць для выратавання жыццяў людзей. Уладыка асабліва падкрэсліў неацэнны ўклад не толькі ўрачоў, але і ўсяго медыцынскага персаналу бальніц і клінік, малапрыкметная для старонняга позірку праца якіх часта застаецца недаацэненай.

У ходзе амаль трохгадзіннага пасяджэння былі закрануты этычныя пытанні выкарыстання ствалавых клетак у сучаснай медыцыне, медыка-сацыяльныя і рэлігійныя аспекты вакцынапрафілактыкі COVID-19, абмяркоўвалася важнасць дабрачынных праектаў для людзей з цяжкімі, рэдкімі і невылечнымі захворваннямі, а таксама іншыя актуальныя пытанні.

Усе тэмы супастаўляліся з царкоўным меркаваннем па гэтых пытаннях. У прыватнасці, разам з адсылкамі да Свяшчэннага Пісання і меркаванняў царкоўных аўтараў, дзеячаў і Айцоў Царквы, неаднаразова цытаваліся і згадваліся адпаведныя месцы з дакумента «Асновы сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы».

Гомельская епархія/Church.by