У Гомельскай епархіі адбыўся моладзевы велаквэст

20 чэрвеня 2019

top.jpg

У рамках праекта «Адзінства дарагой веры», пры падтрымцы Міжнароднага адкрытага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2018/2019», 19 чэрвеня прыходам храма Праабражэння Гасподняга горада Гомеля была арганізавана інтэлектуальна-спартыўная камандная гульня «Па слядах Праваслаўя».

Квэст спалучаў у сабе экскурсіі па храмах з рашэннем лагічных задач і спартыўнымі спаборніцтвамі на хуткасць перамяшчэння. Удзельнікам неабходна было адгадваць зашыфраваныя на карце месцы, вырашаць інтэлектуальныя задачы, шукаць падказкі, а таксама знаёміцца са святынямі і іх гісторыяй.

У рамках велаквэста дзеці на роварах перамяшчаліся па пракладзеных маршрутах, у выніку чаго наведалі храмы велікамучаніка Георгія Перамаганосца, Праабражэння Гасподняга і свяціцеля Мікалая Цудатворца, размешчаныя ў Гомелі.

Рабяты розных узростаў падзяліліся на 2 каманды, кожная з якіх праехала 10 кіламетраў. Усе каманды праявілі сябе з лепшага боку, былі ўважлівыя і выдатна арыентаваліся ў прасторы. Па заканчэнні квэста удзельнікаў чакаў салодкі стол.

Гомельская епархія / Church.by