У Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»
01 мая 2020Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана 14 сакавіка 2020 года ў Гомельскай епархіі стартаваў літаратурны конкурс «Праваслаўе — мая надзея!»
Арганізатарамі конкурсу выступілі Гомельская епархія і Гомельскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
На прэзентацыю конкурсу ў прыходзе храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Гомелі 15 сакавіка сабраліся пісьменнікі, духавенства і моладзь прыхода.
Мэта конкурсу — пошук таленавітых пісьменнікаў і папулярызацыя твораў на праваслаўную тэматыку. Пачаткоўцы і прафесійныя аўтары будуць спаборнічаць у розных намінацыях, у кожнай з якой будзе абраны адзін пераможца.
Удзельнікі конкурсу павінны самастойна накіраваць свае творы па адрасе lit@eparhiya.by да 1 жніўня 2020 года. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на традыцыйных «Славянскіх літаратурных дажынках-2020».