У Гомельскай епархіі завяршылася акцыя «Збяры партфель у школу»

06 верасня 2017

top.jpg

Традыцыйная штогадовая акцыя «Збяры партфель у школу» завяршылася ў Гомельскай епархіі. У дапамозе дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных і няпоўных сем'яў, а таксама дзіцячых дамоў і грамадскіх арганізацый прынялі ўдзел многія прыходы Гомельскай епархіі.

Неабыякавыя прыхаджане перадалі дзецям да новага навучальнага года ручкі, алоўкі, альбомы, сшыткі, фарбы, фламастэры. Агулам больш за 600 дзяцей, якія адчуваюць патрэбу, атрымалі школьныя прыналежнасці; 530 партфеляў былі перададзены ў дар.

Дзеці з велізарнай удзячнасцю прымалі падарункі, якія перадаюцца святарамі на малебнах і ўрачыстых лінейках. Епархія выказвае ўдзячнасць усім, хто дапамог школьнікам пачаць шлях да ведаў па нялёгкай жыццёвай сцежцы.

Гомельская епархія / Church.by