У Гомельскім епархіяльным упраўленні адбыўся семінар гінеколагаў горада Гомеля
04 сакавіка 20213 сакавіка 2021 года ў Гомельскім епархіяльным упраўленні сабраліся ўрачы горада Гомеля для таго, каб абмеркаваць надзённыя пытанні па абароне мацярынства, захавання жыцця дзяцей да нараджэння, дэмаграфічныя праблемы сучаснага грамадства.
Мерапрыемства было арганізавана ў рамках супрацоўніцтва епархіяльнага цэнтра абароны сям'і і мацярынства «Ладушкі», Гомельскага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета», сацыяльна-асветніцкай установы «Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакрова» (горад Бабруйск) з установамі аховы здароўя горада.
Сустрэча адкрылася сумесным малебнам перад пачаткам усякай добрай справы ў дамовым храме Гомельскай епархіі ў гонар Сабора усіх Беларускіх Святых, які ўзначаліў сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў у саслужэнні духавенства. Далей з прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуліся архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і галоўны пазаштатны гарадскі спецыяліст па акушэрстве Наталля Дзмітрыева.
Далей псіхолаг ГУЗ «Гомельская цэнтральная гарадская паліклініка №2» Алена Круталевіч распавяла пра досвед перадабортнага псіхалагічнага кансультавання цяжарных жанчын, падзялілася практычнымі рэкамендацыямі. Пытанне ўплыву абортаў на наступны рэпрадуктыўны досвед жанчыны асвятліла ў сваім дакладзе псіхолаг медыцынскага цэнтра «Белсона», старшыня праўлення Гомельскага дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Мамалета» Людміла Лагунова. Іерэй Аляксандр Масяйчук, настаяцель прыхода храма ў гонар святога апостала і евангеліста Лукі і свяціцеля Лукі Крымскага ў горадзе Гомелі падзяліўся сваім вопытам аказання духоўнай дапамогі і падтрымкі цяжарным жанчынам, якія знаходзяцца ў ДУАЗ «Гомельская абласная клінічная бальніца».
Кожнаму ўдзельніку семінара ўладыка Сцяфан перадаў сваё благаславенне і абраз Божай Маці «Памочніца ў родах».