У Гомельскую епархію прыбыла ікона з часціцай мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага
11 жніўня 2019У год, калі Руская Праваслаўная Царква святкуе 265-годдзе з дня нараджэння Серафіма Сароўскага, па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана сотні жыхароў горада Рэчыцы 10 жніўня хрэсным ходам, у суправаджэнні перасоўнай званіцы храма Праабражэння Гасподняга горада Гомеля, сустрэлі вялікую святыню — абраз з часціцай мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага.
Хрэсны ход пачаўся ля помніка прападобнай Еўфрасінні Полацкай і завяршыўся ва Успенскім храме, дзе і будзе знаходзіцца святыня да 18 жніўня.
Вернікі змогуць памаліцца ля святога абраза, звяртаючыся да прападобнага, які пры жыцці саграваў любоўю кожнага, хто прыходзіць да яго і цяпер не пакідае сваім заступніцтвам дзяцей Царквы Хрыстовай.
Графік знаходжання абраза ў цэнтрах благачынняў:
г. Светлагорск 18-27 жніўня
г. Рагачоў 27 жніўня - 7 верасня
г. п. Карма 7-14 верасня
г. Чачэрск 14-20 верасня
г. Буда-Кашалёва 20-28 верасня
г. Ветка 28 верасня-5 кастрычніка
г. Добруш 5-12 кастрычніка
г. Лоеў 12-19 кастрычніка