У горад Ліду прыбыў каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
06 ліпеня 20216 ліпеня 2021 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый разам са свяшчэннаслужыцелямі, прыхаджанамі і паломнікамі, урачыста сустрэлі каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, які з нагоды 800-годдзя з дня нараджэння святога наведае 28 гарадоў Беларусі і Расіі.
Святыня, дастаўленая ў горад Ліду ў суправаджэнні скарбніка Свята-Узнясенскай Давідавай пустыні іераманаха Арцемія (Падмаскоўнага) і клірыка Свята-Успенскага кафедральнага сабора горада Віцебска іерэя Аляксандра Аўсіевіча, з глыбокай павагай была прынятая правячым архіерэем ля сцен кафедральнага Свята-Міхайлаўскага сабора горада і ўскладзена для пакланення.
У кафедральным саборы епіскап Парфірый ўзначаліў малебен з акафістам святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель, благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў, духаўнік епархіі протаіерэй Дзмітрый Тарарака і святары Лідскага благачыння.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраваннем рэгента Веранікі Альшанец.
У завяршэнне набажэнства епіскап Парфірый падзякаваў усім прысутным за супольную малітву і звярнуўся да багамольцаў з пропаведдзю.
Па заканчэнні вернікі маглі прыкласціся да мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Каўчэг з мошчамі святога князя Аляксандра Неўскага прабудзе ў кафедральным Свята-Міхайлаўскім саборы да 13:00 8 ліпеня. Прыкласціся да святыні можна будзе штодня з 8.00 да 20.00.
Затым святыя мошчы будуць дастаўлены ў горад Маладзечна.
Праграма далейшага знаходжання мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў храмах Беларусі
Маладзечна: з 08.07 па 10.07
Навагрудак: з 10.07 па 12.07
Гродна: з 12.07 па 14.07
Брэст: з па 14.07 16.07
Баранавічы: з па 16.07 18.07
Слуцк: з 18.07 па 20.07
Мазыр: з па 20.07 22.07
Гомель: з 22.07 па 24.07
Магілёў: з 24.07 па 26.07
Бабруйск: з 26.07 па 28.07
Барысаў: з 28.07 па 30.07
Мінск: з 30.07 па 02.08