У горад Полацк прыбыў каўчэг з мошчамі святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага

04 ліпеня 2021

top.jpg

Увечары 4 ліпеня 2021 года іераманах Арцемій (Падмаскоўны), казначэй Свята-Узнясенскай Давідавай пустыні, у суправаджэнні іерэя Аляксандра Аўсіевіча, клірыка Свята-Пакроўскага сабора горада Віцебска, даставілі каўчэг з мошчамі вялікага князя Аляксандра Неўскага з горада Віцебска.

Ля сцен Багаяўленскага кафедральнага сабора горада Полацка святыню сустрэлі епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, духавенства Полацкай епархіі, мноства прыхаджан і паломнікаў.

У кафедральным саборы епіскап Ігнацій узначаліў малебен з акафістам святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пятліцкі, благачынны Полацкай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Шаховіч, духаўнік Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Карандзей, протаіерэй Дзімітрый Аўсіевіч, протаіерэй Валерый Рыжанкоў, благачынны Расонскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Гардзевіч, протаіерэй Валерый Федуковіч, іерэй Аляксандр Таляронак, протаіерэй Георгій Скабей, іерэй Андрэй Бабушкін, іерэй Аляксандр Стоцік, іерэй Міхаіл Таляронак, дыякан Уладзімір Джэжора, протадыякан Андрэй Скабей.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Наталлі Сямашка.

У завяршэнне набажэнства епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій падзякаваў усім прысутным за супольную малітву і звярнуўся да прысутных з пастырскім словам.

Па заканчэнні вернікі маглі прыкласціся да мошчаў святога князя Аляксандра Неўскага. Усім прысутным у кафедральным храме на малітоўную памяць былі раздадзены абразкі дабравернага князя.

Каўчэг з мошчамі святога князя Аляксандра Неўскага прабудзе ў Богаяўленскім саборы да 11:00 5 ліпеня. Затым святыя мошчы перавязуць у прыход храма святога Архангела Міхаіла горада Наваполацка.

Полацкая епархія/Church.by